Спадчына: Бярозаўская дзяржаўная раённая электрастанцыя (ДРЭС)
Чацвер, 11 Студзень 2018 14:21
8 студзеня 2018 г. — 50 гадоў з часу завяршэння будаўніцтва Бярозаўскай ДРЭС (Брэсцкая вобл.; 1968)
У сярэдзіне 1950-х гадоў паўстала вострая неабходнасць у будаўніцтве буйной цеплавой электрастанцыі ў заходніх раёнах Беларусі, дзе электраспажыванне на душу насельніцтва ў той час было ў тры разы ніжэй, чым у сярэднім па рэспубліцы. Пры выбары пляцоўкі перавага была аддадзена пясчанаму ўзвышшу паблізу возера Белае Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У чэрвені 1957 года было прынята рашэнне аб будаўніцтве Бярозаўскай дзяржаўнай раённай электрастанцыі (ДРЭС).